Перайсці да зместу

Валынскае ваяводства (1566—1795)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валынскае ваяводства
Герб[d]
Герб[d]
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Луцк
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Ваяводы Ваяводы валынскія
Кашталяны Кашталяны валынскія
Плошча 38,3 тыс.
Валынскае ваяводства на карце
Час існавання 15661795
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валынскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк.

Герб Валыні ў складзе ВКЛ. Прамалёўка герба з вялікай літоўскай пячаткі апошняга вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста.

У ВКЛ ваяводская харугва была карычневага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі (або зямельнага герба — простага белага крыжа на чырвоным фоне)[2].

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на аснове Валынскай зямлі[2].

У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павета адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводства апынулася пад уладай Расійскай імперыі. У тым жа годзе са складу Валынскага вылучылі Уладзімірскае ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаванне.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімірскі і Крэменецкі.

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Луцку, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзіміры і Крэменцы.

Мясцовая шляхта абірала шэсць паслоў на Сойм Рэчы Паспалітай.

У Сенаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Зноскі

  1. па-агульнаўсходнеславянску: Воеводство Волынское; па-лацінску: Palatinatus Volhynensis, па-польску: Województwo wołyńskie
  2. а б ЭнцВКЛ 2005.